viasna on patreon

Трое сутак арышту атрымаў Аляксандар Барадаўкін за... маўчаньне

2005 2005-09-09T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 верасьня ў Ваўкавыску да трох сутак арышту быў засуджаны старшыня мясцовай раённай арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Аляксандар Барадаўкін. Такое пакараньне суд вызначыў яму за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Нагадаем, што 27 жніўня, калі ў Ваўкавыск прывезьлі ўдзельнікаў паўторнага зьезду Саюзу палякаў Беларусі, на вуліцы сабраліся журналісты, мясцовыя грамадзяне і некаторыя “няправільныя” актывісты СПБ, якіх не пускалі ў будынак. Сярод прысутных быў і Аляксандар Барадаўкін. Паводле яго словаў, актывісты АГП ніякага пікету не праводзілі, а проста стаялі моўчкі з чорнымі жалобнымі павязкамі на руках. У складзеным, аднак, міліцыянтамі пратаколе было запісана, што праводзіўся несанкцыянаваны пікет, а яго ўдзельнікі выкрыквалі антыпрэзыдэнцкія лозунгі і парушалі грамадзкі спакой. Судзьдзя Шукайла, як і чакалася, прызнала Барадаўкіна вінаватым і засудзіла яго да адміністратыўнага арышту.
Напярэдадні за тое ж самае “злачынства” актывіст АГП Віталь Гуляк, між іншым інвалід ІІ групы, пенсія якога складае 100 тыс. рублёў, быў аштрафаваны судзьдзёй Ланцэвіч на 600 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства