Уначы міліцыянты затрымалі баранавіцкага актывіста Пятра Рузава
https://spring96.org/be/news/28371
2009
2009-05-13T15:21:47+0300
2009-05-13T15:21:47+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mf_baranavichy.jpg
У ноч з 12 на 13 траўня міліцыянты затрымалі баранавіцкага маладафронтаўца Пятра Рузава за нанясеньне графіці “Свабоду палітвязьням!”, “Свабоду Аўтуховічу!” на сьцены мясцовага мясакамбіната, што знаходзіцца ў самым цэнтры гораду.
Юнака абвінавацілі ў наўмысным пашкоджаньні маёмасьці і склалі адміністрацыйны пратакол па арт.10.9.
"Пасьля складаньня пратаколу мяне адпусьцілі на свабоду. Сказалі: позву пасьля дашлем", - кажа Пётр Рузаў.