viasna on patreon

Сёння судзяць Паўла Кур’яновіча (дапоўнена)

2009 2009-05-13T17:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kurjanovich_paval.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовае паседжанне, якое пачалося сёння, перанесена на заўтра, 14 траўня, на 9 раніцы. Гэта адбылося па прычыне таго, што суддзя вырашыў дапытаць у якасці сведкі ахоўніка, які выклікаў міліцыянтаў і ўдзельнічаў пры затрыманні актывіста.

Сёння, 13 траўня, у судзе Першамайскага раёна Менску адбудзецца разгляд пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні, складзенага ўчора супрацоўнікамі міліцыі на менскага каардынатара "Маладога Фронту" Паўла Кур'яновіча. Яму пагражае адміністратыўны штраф альбо арышт на тэрмінам да 15 сутак.

12 траўня Павал Кур’яновіч быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на праспекце Незалежнасці. Падчас затрымання ў яго знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з заклікам прыйсці на Марш “За незалежнасць!”, запланаваны на 14 траўня. Разам з Кур’яновічам была затрыманая актывістка арганізацыі Вікторыя Ладзіс.

Маладафронтаўцаў даставілі ў РУУС Першамайскага раёна. На Кур’яновіча склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП РБ (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Да суду актывіст знаходзіцца ў РУУС.

 

Непаўнагадовую Вікторыя Ладзіс праз тры гадзіны адпусцілі без складання пратаколу.  

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства