viasna on patreon

Маладым сацыял-дэмакратам адмовiлi ў рэгістрацыі

2009 2009-05-12T14:30:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minust.jpg

Міністэрства юстыцыі  Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскаму аб’яднаню “Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада”.

 

Намеснік міністра юстыцыі Ігар Тушынскі паведаміў заснавальнікам маладых сацыял-дэмакратаў аб тым, што адмова ў рэгістрацыі абгрунтавана неадпавядальнасцю статута арганізацыі патрабаванням заканадаўства: у прыватнасці, статут не акрэслівае межы карыстання маёмасцю грамадскага аб’яднаня.

 

На думку чыноўніка, у статуце  адсутнічае парадак уліку сяброў і парадак абскарджвання рашэнняў ворганаў грамадскага аб’яднаня . Не адпавядаюць патрабаванням беларускага заканадаўства і мэты дзейнасці, акрэсленыя  ў статуце.

 

У свой час сябра "Маладой Грамады" Аляксей Сігаеў каментуючы Рацыі  адмову ў рэгістрацыі адзначае як памылкі пры ўнясенні зменаў у статут, так і прадузятыя адносіны чынавенства пры разглядзе рэгістрацыйных дакумантаў.

 

Бягучым часам юрысты разглядаюць пытанне мэтазгоднасці абскарджвання адмовы ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання "Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада" ў судзе, а канчатковае рашэнне па гэтаму пытанню прыме цэнтральная рада арганізацыі, якая збярэцца на сваё паседжанне 17 траўня.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства