"Беларускі дом" будзе адкрыты ў Варшаве
У "Беларускім доме" прапануецца праводзіць адмысловыя праграмы для беларускіх мэдыяў, ладзіць незалежныя дасьледаваньні ды праекты, якія забараняюць праводзіць беларускія ўлады. Адзін з арганізатараў "Беларускага дому" -- былы супрацоўнік амбасады Польшчы ў Беларусі Марэк Буцька, якога беларускія ўлады выслалі зь Менску. А сёньня ён зьяўляецца упаўнаважаным прадстаўніком мэра Варшавы Леха Качыньскага і цьвердзіць: у новым доме ня будзе месца прадстаўнікам афіцыйных уладаў Беларусі. Спадар Буцька тлумачыць гэта тым, што "яны вядуць барацьбу супраць уласных грамадзянаў". Раней палякі заўжды падкрэсьлівалі -- яны як непасрэдныя суседзі Беларусі мусяць працаваць і з апазыцыяй, і з афіцыйнымі менскімі ўладамі.
Але цяпер жа ўсё больш польскіх палітыкаў адкрыта гавораць пра тое, што адносна афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі будуць уводзіцца рэзкія санкцыі, будзе значна абмежаваны іхны ўезд у Польшчу