У Жодзінскім судзе адбылося папярэдняе разьбіральніцтва па скарзе Сяргея Мурашкі аб незаконым адлічэньні яго з Жодзінскага палітэхнікума.
02.09.2005г. а 15-00 па факце неправамернага адлічэньня Сяргея Мурашкі з Жодзінскага Палітэхнікуму адбылося першае азнаямляльнае паседжаньне, у якім прынялі ўдзел судзьдзя Жодзінскага суду Паплёўка А.І., заяўнік Сяргей Мурашка, ягоны адвакат Павел Сапелка і адказчык – дырэктар Жодзінскага Палітэхнікуму Талерчык П.А. Прадстаўніка грамадзкасьці праваабаронцу Аляксея Лапіцкага і бацьку заяўніка Аляксандара Мурашку не запрашалі і не заслухвалі, бо судзьдзя Ала Паплёўка абвесьціла, што будзе праводзіць толькі перадсудовае паседжаньне, збор дадатковых матэрыялаў і дакумэнтаў для высьвятленьня прадмету спрэчкі і довадаў абодвух бакоў.
Каля будынку гарадзкога суда сабраліся сябры Сяргея Мурашкі, якія прыйшлі падтрымаць яго ў адстойваньні ягонага права на навучаньне.
На паседжаньні бакі выклалі ўласныя пазыцыі, прадставілі довады, заявілі хадайніцтвы. Наступнае судовае паседжаньне прызначана на 14.09.2005г. і адбудзецца а 12-00 пры ўдзеле судзьдзі Жодзінскага гарадзкога суда Алы Іванаўны Паплёўка, адказчыка і сьведкаў з абодвух бакоў, адваката Паўла Сапелкі і праваабаронцы Аляксея Лапіцкага, прадстаўнікоў грамадзкасьці і СМІ.