viasna on patreon

Менскі гарадзкі суд адмяніў прысуд актывістам “Кмары”

2005 2005-09-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Менскі гарадзкі суд адмяніў рашэньне Маскоўскага раённага суду, паводле якога грамадзяне Грузіі Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзэ былі асуджаныя да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Гэта “Свабодзе” пацьвердзілі ў адміністрацыйнай канцылярыі гарадзкога суду. Паводле супрацоўніцы канцылярыі, справа Георгія Кандэлакі і Лукі Цуладзэ адпраўленая на перагляд, суд пастанавіў вызваліць іх з-пад арышту.

Паводле консула Грузіі ва Ўкраіне Зураба Квачадзэ, які адмыслова прыехаў у Менск для дапамогі сваім суайчыньнікам, 2 верасьня Георгій Кандэлакі і Лука Цуладзэ вызваленыя з гарадзкога ізалятара на Акрэсьціна і знаходзяцца разам з ім. Ад якіх-небудзь камэнтароў Зураб Квачадзэ адмовіўся, таксама ён адмовіўся перадаць тэлефон Георгію Кандэлакі і Луку Цуладзэ. “Гэта выключана”, – сказаў дыплямат. Свае далейшыя пляны ён не патлумачыў.

Нагадаем, актывісты “Кмары” былі затрыманыя ў Менску 24 жніўня і абвінавачаныя ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Беларусі. Праз 5 дзён іх асудзілі да 15 сутак арышту за дробнае хуліганства, якое яны нібыта ўчынілі ў камэры ізалятара на Акрэсьціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства