У Астраўцы прайшла інфармацыйная акцыя
https://spring96.org/be/news/28130
2009
2009-04-26T16:29:00+0300
2009-04-26T16:29:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/radioaktivnost-320.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэмакратычныя актывісты Гарадзеншчыны правялі ў Астраўцы інфармацыйную акцыю, прысвечаную 23 гадавіне Чарнобыльскай трагедыі.
Яу паведаміў праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, на цэнтральных вуліцах Астраўца сябры АГП і моладзевага крыла партыі раздавалі людзям газету “Новы час”, якая ўтрымлівае матэрыялы, прысвечаныя Чарнобыльскай тэматыцы. Супрацоўнікі міліцыі не перашкаджалі правядзенню інфармацыйнай акцыі, але пільна сачылі за тым, што адбываецца.
У выніку жыхары Астраўца атрымалі больш тысячы асобнікаў газеты “Новы час” і магчымасць падыскутаваць з дэмакратычнымі актывістамі аб мэтазгоднасці будаўніцтва атамнай станцыі на тэрыторыі раёна.