viasna on patreon

Гродзенскі абласны суд адмовіў дэпутату Мастоўскага райсавета Змітру Кухлею ў аднаўленні на працы

2009 2009-04-22T16:40:50+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg

Гродзенскі абласны суд сёння адмовіў дэпутату Мастоўскага райсавета Змітру Кухлею ў аднаўленні на працы. Летась ён быў звольнены пасля ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Аднак зрабіць гэта кіраўніцтва прадпрыемства "Мастыдрэў", на якім працаваў дэпутат, магло толькі са згоды райсавета, а яе не было. Кухлей звярнуўся ў Мастоўскі раённы суд, які прызнаў парушэнні з боку прадпрыемства, але на працы яго не аднавіў.

Зміцер Кухлей заявіў "Еўрарадыё", што будзе падаваць скаргу ў Вярхоўны суд Беларусі, а калі і там атрымае адмову, то і ў камісію па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства