Справа Яны Паляковай спыненая ў сувязі з яе смерцю
Калегія Менскага абласнога суду спыніла вытворчасьць па справе Яны Паляковай за немагчымасьцю выканаць прысуд. Прычына – сьмерць абвінавачанай.
Скаргу падала Мар’яна Сямешка, адвакат Яны Паляковай.
Пракурор Русаковіч выступіў супраць адмены прысуду. Ён лічыць, што справа можа быць прыпыненая толькі ў сувязі са сьмерцю.
На разглядзе скаргі прысутнічалі адвакат Мар’яна Сямешка, маці Яны Паляковай Ніяніла, праваабаронца Тацяна Равяка, прадстаўнік камітэту рэпрэсаваных “Салідарнасьць” Андрэй Сушко, юрыст праваабарончай арганізацыі Беларусікі Хэльсынскі камітэт Гары Паганяйла.
На паседжаньні адвакатка і праваабаронцы выступілі за пасьмяротную рэабілітацыю Паляковай.
Юрысты кажуць, што рашэньне з такой фармулёўкай не азначае рэабілітацыі, а толькі адмену прысуду ў сувязі з тым, што выканаць прысуд немагчыма.
Адвакаты і сваякі не выключаюць, што будуць падаваць скаргу ў вышэйшую судовую інстанцыю.
Яна Палякова скончыла жыцьцё самагубствам у ноч на 7 сакавіка ў сваёй кватэры ў Салігорску.
За 3 дні да таго Салігорскі суд прызнаў жанчыну вінаватай у лжывым даносе на супрацоўніка міліцыі і асудзіў на 2,5 гады “хіміі”. Яна Палякова вінаватай сябе не прызнала і пасьля суду сказала знаёмым, што “ніколі ня будзе зэчкай”.