viasna on patreon

У адносінах да Віктара Карніенкі Беларусь дапусціла правапарушэнні

2009 2009-04-10T11:42:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/karniaenka_viktar.jpg
Віктар Карняенка (фота svaboda.org)

Віктар Карняенка (фота svaboda.org)

Як стала вядома з апублікаванай статыстычнай інфармацыі Управы Вярхоўнага Камісара па правах чалавека, у Камітэце ААН па правах чалавека разгледжана індывідуальная скарга старшыні фонда “Грамадскія ініцыятывы”, даверанай асобы Аляксандра Мілінкевіча падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года Віктара Карніенкі. Устаноўлена парушэнне правоў Віктара Карніенка і Аляксандра Мілінкевіча. На руках Карніенка рашэння яшчэ не мае.

 

У жніўні 2006 года Віктар Карніенка звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека пасля таго, як былі вычарпаны ўсе ўнутраныя сродкі абароны. Справа ў тым, што падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі машына Карніенкі, на якой ён вёз у Гомельскую вобласць агітацыйныя ўлёткі пра Мілінкевіча, была затрымана  і абшукана супрацоўнікамі міліцыі. Улёткі былі канфіскаваны. Суд Жлобінскага раёна вынес рашэнне аб адміністрацыйным правапарушэнні арт.167.3 “Закона аб выбарчым заканадаўстве”, пакараў Карніенку штрафам у 155 тыс. руб. і канфіскаваў каля 3000 тыс  улётак. Абласны і Вярхоўны суды аставілі рашэнне суда Жлобінскага раёна ў сіле.

 

Карніенка лічыць, што знішчэнне ўлётак, якія мелі суправаджальныя дакументы і былі зроблены за дзяржаўныя сродкі, абмежавала права на распаўсюд інфармацыі падчас агітацыйнай кампаніі. Судовая пастанова пра знішчэнне ўлётак – заведама неправасудная.

 

Гэта 17-ая справа, разгледжаная ў Камітэце ААН па правах чалавека ў адносінах да Беларусі. У 16–ці ўстаноўлены правапарушэнні дзяржавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства