viasna on patreon

Карэспандэнт «Gazety Wyborczej» абшуканы

2005 2005-08-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталі вядомы падрабязнасці інцыдэнту з польскім карэспандэнтам «Gazety Wyborczej» Вацлавам Радзівіновічам, паведаміла прэс-служба хартыі-97. Пасля таго, як на мяжы ў журналіста забралі пашпарт, адразу пасля прыезду ў Гродна, ён быў затрыманы, абшуканы і дапытаны беларускай міліцыяй.

Спачатку памежнікі забралі ў журналіста пашпарт, а затым ён быў абшуканы і дапытаны, – паведамляе ПАГОНЯ са спасылкай на “Gazetu Wyborczu”.

“Былі падлічаны мае грошы, на шчасце, я ўказаў іх у дэкларацыі, таму не было падставы да мяне прычапіцца. Я баяўся, што мне падкінуць што-небудзь у багаж”, – заявіў польскі журналіст.

Вацлаў Радзівіновіч мяркуе, што ўлады шукаюць прычыну, каб выдаліць яго з Беларусі. У суботу ў Гродне мае адбыцца паўторны шосты з’езд Саюза палякаў. На думку Радзівіновіча, беларускія ўлады не хочуць, каб гэтае здарэнне асвятлялі незалежныя журналісты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства