viasna on patreon

“Наша Вясна” не атрымала адказу ад Мінюста ва ўстаноўлены законам тэрмін

2009 2009-02-26T18:57:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gadzinnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Законны прадстаўнік інтарэсаў заснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша вясна” праваабаронца Уладзімір Лабковіч пацікавіўся сёньня  па тэлефоне ў спецыяліста Мінюста Аляксандра Харытона наконт рашэння адносна рэгістрацыі альбо нерэгістрацыі  правабарончага аб’яднання.

Спадар Харытон паведаміў, што дакументы заснавальнікам сёньня не адпраўленыя, паколькі рашэньне аб рэгістрацыі “Нашай Вясны” будзе прымаць калегія Мінюста. Дата правядзеньня чарговай калегіі пакуль невядомая.

Між тым, 26 лютага скончыўся месячны тэрмін, напрацягу якога Міністэрства юстыцыі згодна з Законам РБ  “Аб грамадскіх аб’яднаннях” павінна прыняць адпаведнае рашэньне. Відавочна, што Мінюст, галоўнай задачай якога з’яўляецца захаваньне законнасці ў краіне, сам ігнаруе законы.

Праваабаронца Уладзімер Лабковіч лічыць, што пры такім стаўленьні да разгляду пададзеных на рэгістрацыю дакументаў спадзяванняў на тое, што “Наша Вясна” атрымае легальны статус, застаецца ўсё меней.

Нагадаем, што  18 студзеня ў Менску адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Кіраўніком аб’яднаньня быў абраны вядомы праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Заснавальнікамі “Нашай Вясны” з’яўляюцца праваабаронцы, журналісты і грамадскія дзеячы з розных рэгіёнаў краіны, якія раней уваходзілі ў арганізацыю, ліквідаваную уладамі па рашэньні Вярхоўнага Суда Беларусі яшчэ ў кастрычніку 2003 года.

Неаднаразова сябры ліквідаванага праваабарончага цэнтру “Вясна” спрабавалі зарэгістраваць іншую праваабарончую арганізацыю, але па незаконных і надуманых падставах ім адмаўлялася ў рэгістрацыі.

Нагадаем, што ў 2007 годзе было прынятае рашэнне Камітэта па правах чалавека ААН аб неабходнасьці аднаўленьня незаконна пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтру “Вясна” ў правах. Камітэт пастанавіў, што “ліквідацыя аб’яднаньня з’яўляецца несувымернай мерай і не адпавядае патрабаваньням артыкула 22 пункта 2… Таму Камітэт лічыць, што аўтар і сааўтары маюць права на адпаведныя сродкі прававой абароны, якія ўключаюць перарэгістрацыю “Вясны” і кампенсацыю.” Аднак Міністэрства юстыцыі, а затым і Вярхоўны Суд праігнаравалі рашэньне Камітэта па правах чалавека ААН.

26 студзеня неабходныя для рэгістрацыі дакументы былі перададзеныя для прыняцця рашэньня ў Міністэрства юстыцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства