viasna on patreon

Яўген Вапа – пра сітуацыю з рэгістрацыяй “Нашай Вясны”

2009 2009-02-04T16:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/yauhen_vappa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Вапа

Яўген Вапа

Старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы, галоўны рэдактар беластоцкага штотыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа выказаў сваё стаўленне да сітуацыі з рэгістрацыяй грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”.

 

“Кожная дзяржава, якая хоча лічыць сябе дэмакратычнай, мусіць прытрымлівацца пэўных стандартаў. Адным з такіх стандартаў, безумоўна, ёсць абарона правоў чалавека. Дзейнасць праваабарончых арганізацыяў - неад’емная частка грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнага ладу.

 

Калі гаварыць менавіта пра Беларусь, то згода на дзейнасць праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” будзе рэальным паказчыкам таго, што ўлады робяць канкрэтныя крокі, а не толькі даюць абяцанні. Менавіта рэгістрацыя гэтага грамадскага аб’яднання, якое будзе адсочваць парушэнні правоў чалавека ва ўсіх галінах і будзе мець магчымасць выказваць сваю пазіцыю  ў медыях, стане прыкладам рэальнасці зменаў.

 

Пакуль няма рэальных зменаў, няма чаго верыць у абяцанкі. Абяцанняў было ўжо шмат, яны заўсёды выконваюцца толькі з добрай волі кіраўніка дзяржавы. Але не добрая воля кагосьці, а замацаванае заканадаўства і замацаваны дэмакратычны працэс ёсць гарантам шанавання правоў чалавека ў Беларусі”.   

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства