viasna on patreon

“КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”

2009 2009-02-03T12:56:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывісты Гомельскага Маладога Фронту і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” зладзілі акцыю пратэсту супраць самаўпраўнасьці КДБ.

Некалькі моладзевых актывістаў прайшліся маршам ад вабласнога драматычнага тэатру да гомельскага выканкаму з 6-мэтровай расьцяжкаю “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”. Такім чынам моладзь выказала пратэст супраць незаконных звальненьняў гомельскіх апазыцыйных актывістаў, што адбываліся пад ціскам КДБ: нядаўна з працы быў беспадстаўна звольнены сябра БХД Кастусь Жукоўскі.

Пікетаваньне ля выканкаму працягвалася каля 30 хвілін, пасьля чаго міліцыянты, якія ўвесь час назіралі за акцыяй, затрымалі маладафронтаўцаў Андруся Цянюту і Васіля Токаранку.Пазьней у Цэнтральны РАЎС прывезьлі і Кастуся Жукоўскага, які здымаў акцыю на відэа.

Зараз на ўсіх затрыманых актывістаў складаюць пратаколы па артыкуле 23.34 – “удзел ў несанкцыянаваным мерапрыемстве”. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства