viasna on patreon

Ад Кухлея хаваюць рэгламент сесіі

2009 2009-01-26T16:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Дэпутату Мастоўскага раённага савета дэпутатаў Зміцеру Кухлею адмовілі ў магчымасці азнаямлення з рэгламентам заўтрашняй сесіі. Старшыня раённага савета дэпутатаў сваё рашэннеі нічым не абгрунтаваў.

Паводле рэгламенту  раённага савета, дэпутаты павінны за тры дні да пачатку сесіі азнаёміцца з  парадкам  працы і ўнесці свае прапановы. Аднак, па словах Зміцера Кухлея, патрабаванне на практыцы  традыцыйна ігнаруецца.

Старшыня Мастоўскага раённага савета дэпутатаў Георгій Каробка адмовіўся адказаць Радыё Рацыя на якой падставе дэпутат Зміцер Кухлей не атрымаў парадак працы заўтрашняй сесіі, спаслаўшыся на занятасць.

Зміцер Кухлей лічыць, што дзеянні кіраўніка раённага савета дэпутатаў Георгія Каробкі парушаюць правы дэпутатаў і з’яўляюцца ігнараваннем сваіх прафесійных абавязкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства