Актывіста Руху выклікаюць у КДБ
https://spring96.org/be/news/26901
2009
2009-01-26T15:32:00+0200
2009-01-26T15:32:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Баранавіцкі актывіст Віктар Сырыца лічыць выклік незаконным і з'яўляцца на гутарку ў мясцовае аддзяленне Камітэта дзяржбяспекі без позвы не намераны.
26 студзеня 2009 года супрацоўнік Баранавіцкага КДБ Буткевіч Аляксандр Іванавіч запрасіў актывіста Руху “За Свабоду” Віктара Сырыцу ў КДБ.
− Я не ведаю дакладна па якой прычыне, але спадар Буткевіч сказаў, што гэта звязана з дзейнасцю грамадскіх арганізацый у Баранавічах. Паколькі мы займаемся легальнай праваабарончай, культурна-асветніцкай дзейнасцю, лічу гэты выклік незаконным і з'яўляцца ў КДБ без позвы не буду,− паведаміў Віктар Сырыца.