viasna on patreon

Прэс-сакратар Саюзу палякаў на Беларусі Анджэй Пісальнік атрымаў 10 сутак адміністратыўнага арышту

2005 2005-08-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 4 жніўня, у судзе Лідзкага раёну судзьдзём Валянцінам Шэўчыкам быў вынесены прысуд па адміністратыўнай справе прэс-сакратара Саюзу палякаў на Беларусі Анджэя Пісальніка – 10 сутак адміністратыўнага арышту.
Анджэй Пісальнік абвінавачаны ў парушэньні двух артыкулаў Адміністратыўнага кодэксу: арт. 167.1 – удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (акцыя 3 ліпеня ў Шчучыне) і арт. 166 – непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі.
Перад пачаткам працэсу судзьдзя забараніў праводзіць фота- відэаздымкі. За спробы зрабіць некалькі здымкаў з залы суда быў выдалены журналіст польскай “Газеты Выборчай” сп. Кавалеўскі (але потым яго ўсё ж пусьцілі на суд). Супрацоўнікі міліцыі перад уваходам у залу, дзе адбываўся працэс, перапісвалі ўсіх тых, хто прыйшоў на судовае паседжаньне, асаблівая ўвага пры гэтым надавалася журналістам замежных выданьняў.
Адвакат Анджэя Пісальніка Аляксандр Бірылаў вельмі пераканаўча давёў у судзе невінаватасьць свайго падабароннага. Пры гэтым адвакат прадставіў судзьдзі дакументы, якія пацьвярджаюць, што ў Анджэя Пісальніка застаецца хворая дачка, за якой няма каму даглядаць (жонка Пісальніка знаходзіцца за межамі Беларусі). Нягледзячы на прыведзеныя довады і хворае дзіця, судзьдзя Валянцін Шэўчык вынес рашэньне аб пакараньні журналіста 10 суткамі адміністратыўнага арышту.
Пакараньне Анджэй Пісальнік будзе адбываць у Лідзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства