Штраф памерам у базавую велічыню вынесены Андрэю Янушкевічу за распаўсюд улётак з патрабаваннем перайменаваць адну з вуліцаў Гародні ў вуліцу Васіля Быкава
https://spring96.org/be/news/2678
2005
2005-08-02T10:00:00+0300
2005-08-02T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Штраф памерам у базавую велічыню (28500) атрымаў 26.07.05 адзін з актывістаў дэмакратычных сіл Гродна Андрэй Янушкевіч. Менавіта такое пакаранне прызначыла адміністратыўная камісія пры адміністрацыі Кастрычніцкага раёна юнаку за распаўсюд улётак з патрабаваннем да ўладаў аб перайменаванні адной з вуліц Гродна ў вуліцу Васіля Быкава (арт. 172 ч.3). Па сведчанні самога А. Янушкевіча рашэнне камісіі з’яўляецца выключна палітычным, як такога разгляда справы не было, пастанова камісіі была падрыхтавана зараннёва і ніводные аргументы ў абарону сябрамі камісіі не прымаліся. На абскарджванне пастановы па законе адводзіцца 10 дзён.