viasna on patreon

Прэс-сакратара Саюзу палякаў Анджэя Пісальніка затрымалі ў Гародні, пасьля даставілі ў Шчучын, а адтуль перавезьлі ў Ліду.

2005 2005-08-02T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 ліпеня каля 14 гадзінаў у Горадні міліцыянты затрымалі Анджэя Пісальніка, прэс-сакратара абаранага ўвесну кіраўніцтва Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, паведаміла радыё Свабода.

Анджэй Пісальнік знаходзіўся ля будынку Саюзу палякаў, каля якога з сябрамі СПБ сустрэўся віцэ-маршалак польскага Сойму Дональд Туск. Пасьля заканчэньня сустрэчы міліцыянты затрымалі А.Пісальніка. Побач зь ім знаходзіўся журналіст Ігар Банцар, яго затрымліваць ня сталі, паколькі ў той дзень ён ужо правёў у пастарунку каля дзьвюх гадзінаў. Ігара Банцара часова затрымалі з адозвай да сябраў СПБ, напісаную заснавальнікам Саюзу Тадэвушам Гавіным. Адозва распаўсюджвалася ля будынку Саюзу палякаў.

Затрыманага журналіста Анджэя Пісальніка спачатку даставілі ў Шчучын, а пасьля ў Ліду (у Лідзе знаходзіцца міжраёны суд), каб пакараць, хутчэй за ўсё, таксама за ўдзел у сьвяце польскай песьні, якое адбылося 3 ліпеня ў райцэнтры. У той дзень у Шчучын прыехаў начальнік упраўленьня аховы грамадзкага парадку з абласной міліцыі Юры Чабанаў, да Дома польскага прыбылі міліцыянты, раённы пракурор, прадстаўнікі мясцовай улады. Адбывалася апэратыўная відэаздымка. Дом польскі аказаўся зачынены, Генэральны консул РП Анджэй Крэнтоўскі прадставіўся вартаўніку і папрасіў адамкнуць памяшканьне, але той адмовіўся. Тады спадар Крэнтоўскі і старшыня СПБ Анжаліка Борыс выступілі перад мясцовымі сябрамі Саюзу палякаў, затым на ганку будынку адбыўся канцэрт.

Нагадаем, што 26 чэрвеня міліцыянты затрымалі намесьніка старшыні СПБ Юзафа Пажэцкага і ягоных калегаў Андрэя Пачобута і Мечыслава Яскевіча, іх пратрымалі ноч у шчучынскім пастарунку, а потым завезьлі ў суд у Ліду. Усіх трох пакаралі арыштам нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ля Польскага дому: рэдактара часапіса “Magazyn Polski” Андрэя Пачобута пасадзілі на 15 сутак, Юзафа Пажэцкага і Мечыслава Яскевіча — на 10 сутак кожнага. Усе яны сядзяць за кратамі ў лідзкім спэцпрыёмніку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства