Гарадзкі суд не падтрымаў Аляксандра Баразенку
https://spring96.org/be/news/26703
2009
2009-01-13T17:29:00+0200
2009-01-13T17:29:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня Менскі гарадзкі суд разгледзеў касацыйную скаргу палітвязьня на прысуд, вынесены Цэнтральным райсудом сталіцы апошняму абвінавачанаму па справе 14-ці, і адмовіў у яе задавальненьні.
Нагадаем, што 9 сьнежня 2008 года судзьдзя Натальля Вайцяховіч пакарала моладзевага актывіста абмежаваньнем волі тэрмінам на 1 год без накіраваньня ў папраўчую ўстанову.Ад 27 кастрычніка да суду Аляксандр Баразенка ўтрымліваўся ў СІЗА.