viasna on patreon

Актывіст Клецка паставіў рэкорд

2009 2009-01-10T16:16:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сяргей Панамароў трапіў у зборнік рэкордаў Расіі 2008-га году. За актыўную палітычную дзейнасць  супраць актывіста Руху 6 разоў узбуджалі крымінальную справу.

Як напісана ў зборніку “Расія. Рэкорды і дасягненні 2008”, за апошнія паўтары гады за палітычнную дзейнасць супраць апазіцыянера ўзбуджалі ажно 6 крымінальных спраў па артыкулах 188, 189, 367, 368 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

У кнізе таксама паведамляецца, што Сяргей Панамароў выдае штотыднёвік “Бойкі Клецк”, у якім распавядае пра дзейнасць дэмакратычных сілаў, суды над актывістамі, а таксама крытыкуе мясцовыя ўлады. У зборніку ўзгадана, што Сяргей Панамароў з’яўляецца рэгіянальным каардынатарам Руху “За Свабоду” і мясцовым кіраўніком Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства