Мазырскія улады не дазволілі правядзеньне пікету "камунізм пад трыбунал"
Пікет меў адбыцца на плошчы Леніна, ля помніка Леніну.
Як паведамляе Павал Наздра, каардынатар Гомельскай вобласьці аргкамітэту БХД, у адказ на яго заяўку аб правядзеньні пікету, мясцовыя ўлады ў асобе намесьніка старшыні гарвыканкама Ф.Ф. Галюка адказалі, што "заяўленае месца ўваходзіць ў лік месцаў, прадугледжаных для грамадскага карыстаньня, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасць насельніцтва і ў якіх, згодна з закаонам аб масавых мерапрыемствах, не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў".
Аднак тое, што на гэтай жа плошчы мясцовыя камуністы праводзяць свае мерапрыемствы з перакрыцьцём руху і ўскладаньнем кветак, па словах Паўла Наздры, ніяк не стасуецца з названым законам. Акрамя гэтага, сам гарвыканкам ініцыюе масавыя мерапрыемствы ў шасьці месцах горада, ў тым ліку і на заяўленай плошчы. Ў адказе ж на заяўку Паўла яму назвалі толькі два месцы, дзе можна праводзіць масавыя мерапрыемствы: гэта адзін стадыёнаў у Мазыры і адзін стадыён у суседняй вёсцы.