viasna on patreon

Кацярына Салаўёва ў супраціве з міліцыяй

2008 2008-12-08T14:11:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У суботу падчас акцыі салідарнасці з палітзняволеным Аляксандрам Баразенкам спецназаўцы затрымалі шэраг моладзевых актывістаў. Праз некалькі гадзін усіх, акрамя Кацярыны Салаўёвай, адпусцілі на свабоду, а на Кацярыну склалі пратакол за супраціў міліцыі.

- Калі мы ўжо падыходзілі да Кастрычніцкай плошчы, то нас заўважылі супрацоўнікі міліцыі. Падышлі да нас і вельмі груба пачалі штурхаць некаторых людзей. Мяне таксама вельмі груба адштурхнулі ледзь не на зямлю і пры гэтым выдралі ў мяне з рук партрэт Баразенка. Вельмі лаяліся, казалі што тут нельга, што трэба сыходзіць. Я захацела вырваць назад партрэт Баразенка з рук міліцыянера і няўдала патрапіла яму ў твар капцюрамі, - паведамляе Кацярына.

У пракуратуры Цэнтральнага раёна Кацярыне Салаўёвай паведамілі, што  ідзе пракурорская праверка па факце збіцця міліцыянта. Па яе выніках будзе прымацца рашэнне, ці заводзіць крымінальную справу. Нагадаем, што судовы працэс над актывістам "Еўрапейскай Беларусі" Аляксандрам Баразенкам распачнецца 8 снежня (у панядзелак) а 14 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёна Менска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства