На моладзевага актывіста завялі справу за «ўхіленне ад прызыву»
https://spring96.org/be/news/26344
2008
2008-12-04T13:37:00+0200
2008-12-04T13:37:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На пінскага актывіста руху «За свабоду» Ігара Салаўя заведзена адміністратыўная справа нібыта «за ўхіленне ад вайсковага прызыву».
Ігар некалькі разоў не з’яўляўся на позвы ваенкамата, паколькі навучаўся па праграме Каліноўскага ў Польшчы.
Аднак гэтым летам актывіст вярнуўся ў Пінск. Праз некаторы час пра яго ўзгадалі вайскоўцы. Спачатку Ігар быў абвешчаны невыезным. А потым завялі адміністратыўную справу.
Суд над Ігарам Салаўём адбудзецца 11 снежня.