viasna on patreon

На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам

2008 2008-12-04T13:25:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сяргей Гоўша, праваабаронца з Баранавічаў, паведаміў, што сёння, 4 снежня, да яго на кватэру з’явіўся міліцыянт з намерам зрабіць вобшук. Шукаць ён збіраўся забароненую літаратуру, якую праваабаронца нібыта захоўвае ў сябе дома.

 

- Я сёння быў у горадзе. Мне патэлефанавала жонка і сказала, што хтосьці звоніць ў дамафон і кажа, што з міліцыі. Жонка адказала, што міліцыю мы не выклікалі, таму адчыняць не будзе, - паведаміў Сяргей Гоўша.

 

Далей жонка паведаміла праваабаронцу, што чалавек, які прадставіўся міліцыянтам, праз нейкі час усё ж зайшоў у пад’езд і размаўляў з суседкай па лесвічнай пляцоўцы. Пасля ён пазваніў у кватэру Гоўшаў. Жанчына адчыніла дзверы і сказала, што без мужа ў кватэру не пусціць. Па запатрабаванні міліцыянта яна прынесла свой пашпарт. Ён праверыў пашпарт і пайшоў.

 

- Я сустрэўся з супрацоўнікам міліцыі ля пад’езда і сказаў, што, мабыць, ён да мяне наведваўся. Гэта быў капітан Бахарэвіч Яўген Іванавіч, які паведаміў, што ў адсутнасць нашага ўчастковага намеснік начальніка міліцыі паслаў да мяне яго. Маўляў, з’явілася інфармацыя, што ў мяне на кватэры ёсць забароненая літаратура. Тады я запытаў, ці ёсць у яго дакумент на вобшук. Ніякай паперы ў яго не было, - распавёў праваабаронца.

 

Па словах спадара Гоўшы, візіт супрацоўніка міліцыі ён звязвае з намерам праваабаронцаў адзначаць 10 снежня 60-ыя ўгодкі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства