viasna on patreon

Сябраў наваполацкай філіі “Моладзі БНФ” беспадстаўна пратрымалі ноч у выцвярэзніку ( Адноўлена)

2008 2008-12-04T11:22:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 снежня ўвечары ў Наваполацку ля клуба “Пластылін” былі затрыманыя старшыня мясцовай суполкі Моладзі БНФ Міхась Новікаў і сябра арганізацыі Андрусь Галавырын.


Маладыя людзі выйшлі з клубу пасля рок-канцэрту і былі раптоўна затрыманыя міліцыянтамі. У актывістаў знайшлі некалькі налепак, што само па сабе не з’яўляецца падставай для адміністратыўнага перасьледу.


Як паведамляюць мясцовыя праваабаронцы, нягледзячы на тое, што хлопцы былі абсалютна цвярозыя, іх адвезлі ў выцвярэзнік, дзе пратрымалі ўсю ноч. У  выцьвярэзніку доктар, чыё прозвішча зараз высвятляецца, запыталася ў міліцыянтаў: "Што рабіць з хлопцамі, яны ж цвярозыя?". Міліцыянты загадалі панінуць іх нанач тут.


Сёння ў 8.30 раніцы іх адвезлі ў Наваполацкі гарадскі аддзел унутраных спраў, дзе зараз дапытваюць наконт знойдзеных у іх налепак. Ці склалі на актывістаў пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні, пакуль невядома.

Зараз юнакоў выпусьцілі і яны рыхтуюць скаргу у Пракуратуру Наваполацка, а таксама здаюць аналізы крыві. каб даказаць абсурднасьць іх змяшчэння ў выцьвярэзнік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства