У Кобрыне і Пінску забаронены апазіцыйныя пікеты
Адмоўныя адказы на заявы аб правядзеньні антыкамуністычных пікетаў 8 сьнежня, у гадавіну краху СССР, атрымалі сябры Кобрынскай і Пінскай філій Маладога Фронту.
У Кобрыне пікет меў адбыцца на плошчы Леніна, а ў Пінску – на плошчы Кірава.
Мясцовыя выканкаму адмовілі з абсалютна ідэнтычнай фармулёўкай: “заяўленае месца ўваходзіць ў лік месцаў, прадугледжаных для грамадзкага карыстаньня, якія забясьпечваюць жыцьцядзейнасць насельніцтва і ў якіх, згодна з законам аб масавых мерапрыемствах, не дапускаецца правядзеньне масавых мерапрыемстваў".
Аднак, як зазначаюць маладафронтаўцы, штогод на цэнтральных плошчах праходзяць дзяржаўныя мерапрыемствы і ніхто, безумоўна, па-зазаконнымі іх ня лічыць.
Нагадаем, у правядзеньні пікетаў, што мелі адбыцца ў межых кампаніі "КАМУНІЗМ - ПАД ТРЫБУНАЛ!" таксама адмовілі ў Менску і Мазыры.