viasna on patreon

Суддзі пачалі задумвацца. Адменены адміністратыўны штраф экс-кандыдату Андрэю Левінаву

2008 2008-11-26T12:13:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 26 лістапада, Віцебскі абласны суд адмяніў пастанову суддзі суда Чыгуначнага раёна г.Віцебска Дзягоды Р.І.аб прыцягненні экс-кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэя Левінава да адміністратыўнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь за наўмыснае прычыненне супрацоўніку УУС Вітаблвыканкаму Захараву А.С. цялесных пашкоджанняў (артыкул 9.1.КаАП Рэспублікі Беларусь).

Нагадаем, пасля рэгістрацыі капітанам міліцыі Андрэем Левінавым ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў, у дачыненні да яго была здзейсненая правакацыя. Ён 8 жніўня быў абвінавачаны Захаравым А.С. у нанясенні цялесных пашкоджанняў, а 12 жніўня ў тым ліку і за дадзеную правіну Андрэй быў звольнены з органаў унутраных спраў. Раённая пракуратура ва ўзбуджэнні крымінальнай справы адмовіла. Абласное кіраўніцтва міліцыі "парэкамендавала" раённаму ўзбудзіць адміністратыўную вытворчасць. Былыя калегі не дазволілі сабе аслухацца. Працэс пачаўся.

У скарзе на пастанову раённага суда Андрэй Левінаў указаў, што інкрымінуемага правапарушэння не здзяйсняў і прывёў факты фальсіфікацыі матэрыялаў справы і шматлікіх працэсуальных парушэнняў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства