Інфармацыя пра колькасць ізалятараў, у якіх няма жаночага персанала, засакрэчаная
Вядомы берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк атрымаў адказ Міністэрства ўнутраных спраў на свой запыт ад 11 лістапада 2008 года пра колькасць ізалятараў часовага ўтрымання (ІЧУ), дзе працуюць жанчыны.
Першы намесьнік начальніка галоўнай управы аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Барсукоў адказаў, што прадстаўленне такіх матэр’ялаў абмежавана законам аб дзяржаўных сакрэтах.
Праваабаронца лічыць, што дадзены адказ не правамерны. У адпаведнасці з законам аб дзяржаўных сакрэтах не можа быць дадзена інфармацыя, якая стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы і канстытуцыйным правам чалавека.
Якім чынам інфармацыя аб колькасці ІЧУ, дзе працуюць жанчыны, можа пагражаць нацыянальнай бяспецы?
Раман Кісляк збіраецца абскарджваць дадзены адказ і будзе дабівацца прадастаўлення гэтай інфармацыі для таго, каб давесці да грамадства.