Палітвязьня Аляксандра Васільева вызвалілі па амністыі
https://spring96.org/be/news/2606
2005
2005-07-08T10:00:00+0300
2005-07-08T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. 7 ліпеня палітвязьня Аляксандра Васільева пасьля абеду выпусьцілі зь менскай калёніі на вуліцы Кальварыйскай. У 20 гадзінаў ён вярнуўся дахаты ў Горадню.
Днямі спадара Васільева запрасілі на камісію ў справах амністыі і паведамілі, што ён падлягае амністыі як вязень, які адседзеў адну траціну свайго тэрміну і які мае няшмат парушэньняў.
Аляксандру Васільеву 59 гадоў, ён падпалкоўнік запасу ўзброеных сілаў. Ён займаўся прадпрымальніцтвам і грамадзкай дзейнасьцю. 7 верасьня 2004 году яго разам з Валерыем Леванеўскім, зь якім яны кіравалі Агульнанацыянальным страйкамам прадпрымальнікаў, асудзілі на 2 гады зьняволеньня кожнага — за публічную абразу прэзыдэнта Лукашэнкі.