viasna on patreon

«Працэс чатырнаццаці»: новы палітвязень

2008 2008-10-28T09:58:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 27 кастрычніка, ў СІЗА на Валадарскага быў зьмешчаны моладзевы актывіст Аляксандар Баразенка. Юнак - адзін з фігурантаў  крымінальнай справы за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Нагадаем, што гэтая справа атрымала неафіцыйную назву «Працэс чатырнаццаці». Аднак на лаве падсудных аказалася толькі трынаццаць чалавек. Студэнт унівэрсытэту Ўроцлава Аляксандар Баразенка прыняў рашэньне застацца ў Польшчы і не прыяжджаць на працэс. Фігуранты той справы атрымалі розныя тэрміны абмежаваньня волі без накіраваньня адбываць пакараньня, а таксама штрафы. Андрэй Кім атрымаў паўтара году калёніі.

Большасьць зь іх жыве сёньня фактычна ва ўмовах хатняга арышту. Некаторыя, як Тацяна Цішкевіч, Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, прынялі рашэньне зьехаць з краіны.

Паводле інфармацыі “НН” Аляксандар Баразенка пэўны час знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі. Зьехаць назад на вучобу не было магчымасьці, бо расейцы аднавілі беларускую базу невыязных. Хлопца нібыта нават здымалі зь цягніка.

27 кастрычніка Аляксандар Баразенка добраахвотна разам з сваім адвакатам Паўлам Сапелкам зьявіліся да сьледчага Міхалькевіча. Там хлопцу і была прадстаўлена пастанова аб арышце, якая была выпісана яшчэ ў траўні.

«У СІЗА Баразенка правядзе час да суду, калі, канечне, ня будзе заменена мера стрыманьня. Хадайніцтва ў пракуратуру накірую бліжэйшымі днямі», — кажа П.Сапелка.

Пакуль цяжка меркаваць, калі дакладна адбудзецца суд. Вядома толькі што ён адбудзецца ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Нагадаем, што 23 красавіка былі асуджаныя 10 чалавек у крымінальнай справе, распачатай за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў. Некалькі чалавек, якія былі пакараныя згодна з часткай1 артыкула 342 Крымінальнага Кодэксу РБ (арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадскі парадак) абмежаваньнем волі, адбываюць пакараньне па месцы жыхарства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства