viasna on patreon

Настаўнікаў не пускалі ў Горадню

2008 2008-10-13T11:59:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Горадні 11 кастрычніка зьбіралі настаўнікаў польскай мовы з вобласьці, а таксама зь некаторых іншых гарадоў краіны. З гэтай нагоды адбылася імша ў Брыгіцкім касьцёле і афіцыйная частка ў рэстарацыі “Гродна”, дзе ўручалі дыплёмы, а затым быў канцэрт. Мерапрыемства арганізавалі Генконсульства РП у Горадні, грамадзкая арганізацыя “Мацеж школьна” і Саюзу палякаў на чале з А.Борыс.

Як паведаміў Юзаф Пажэцкі, намесьнік А.Борыс, запрашалі больш за дзьвесьце настаўнікаў, але прысутнічала толькі прыблізна палова. Ён патлумачыў, што некаторым зь іх не дазволілі паехаць, для іншых зрабілі ў гэты дзень мерапрыемствы, напрыклад, мэтадычную канфэрэнцыю ў школе з польскай мовай навучаньня ў Горадні і нават экскурсію на Аўгустоўскі канал.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства