Эўрапарлямэнт заклікае беларускія ўлады прызнаць СПБ на чале з А. Борыс
Эўрапейскія дэпутаты заклікаюць беларускія ўлады прызнаць Саюз палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Такі запіс трапіў у рэзалюцыю Эўрапейскага парлямэнту – паведаміў Польскаму радыё старшыня камісіі Эўрапарлямэнту на справах Беларусі Яцак Пратасевіч.
Я. Пратасевіч: У супольным праекце рэзалюцыі, які заўтра трапіць на разгляд пленарнай сэсіі, Анжаліка Борыс узгадваецца як адзіная старшыня Саюзу палякаў Беларусі. Ёй і усім беларускім палякам патрэбная нашая маральная падтрымка.
У праекце рэзалюцыі эўрапарлямэнтары заклікаюць Эўрапейскую камісію аказаць фінансавую падтрымку тэлівізіі Белсат і прыпыніць дзеяньне санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў на 6 месяцаў. Адначасова эўрадэпутаты зьвяртаюцца да ўладаў з заклікам адмяніць прыняты ўлетку Закон аб СМІ, які на іх думку, абмяжоўвае дзейнасьць незалежных медыяў у краіне.