Замежныя студэнты Гомельскага медуніверсітэта не вышлі на заняткі
https://spring96.org/be/news/25718
2008
2008-10-06T16:41:35+0300
2008-10-06T16:41:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Такім чынам яны пратэстуюць супраць прыгнёту па расавых прыкметах. Замест заняткаў студэнты сабраліся ў актавай зале ВНУ і запатрабавалі правесці сустрэчу з працаўнікамі міліцыі. У Савецкім РАУСе Гомеля паведамілі, што замежныя студэнты звярнулі ўвагу ўлад, у прыватнасці, на напады на іх хуліганаў каля інтэрнату, дзе жывуць грамадзяне Індыі.
У траўні адзін са студэнтаў атрымаў нажавыя раненні. Злачынцы затрыманыя і цяпер знаходзяцца ў следчым ізалятары.
Праваахоўнікі паабяцалі студэнтам з сённяшняга дня каля інтэрната выставіць міліцэйскі патруль. Паводле інфармацыі БелаПАН, у Гомельскім медуніверсітэце навучаецца каля 300 студэнтаў з Індыі, Непала, Нігерыі, Шры-Ланкі ды іншых краін Азіі і Афрыкі.