Вядомыя людзі заклікаюць Сяргея Скрабца спыніць галадоўку
Шэраг вядомых асобаў зьвярнуліся да былога дэпутата Сяргея Скрабца з заклікам спыніць галадоўку, якую той трымае ў зьняволеньні 40-ы дзень. "Палітычная справа Сяргея Скрабца ўжо адбылася. Цяперашняя галодоўка ня мае ўплыву на палітычны працэс, а важнасьць захаваньня чалавечага жыцьця павінна заўсёды пераважаць. Мы разумеем матывацыю палітыка, але хацелі б, каб і нашую матывацыю таго, што галадоўку трэба спыніць, зразумеў і Сяргей," – гаворыцца ў звароце.
Сярод іншых, зварот падпісалі пісьменьнікі Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Леанід Дранько- Майсюк, Валянцін Тарас, музыкі – Аляксандар Кулінковіч, Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Сяргей Міхалок, Алег Хаменка, Вячаслаў Корань, Зьміцер Вайцюшкевіч, віцэ-прэзыдэнт Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, рэдактара часопіса "Абажур" Уладзімр Дзюба, журналіст Павал Мажэйка, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду, прафэсар Міхаіл Пастухоў, паведаміла “Радыё Свабода”.