Дзяніс Садоўскі паскардзіўся ў Цэнтарвыбаркам і пракуратуру
https://spring96.org/be/news/25646
2008
2008-09-29T14:01:00+0300
2008-09-29T14:01:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Былы кандыдат у дэпутаты па Мінскай-Масюкоўшчынскай выбарчай акрузе №103 Дзяніс Садоўскі перадае у Цэнтарвыбаркам і пракуратуру горада дакументы аб фальсіфікацыі вынікаў выбараў на сваёй акрузе.
Паводле пратаколаў назіральнікаў, Дзяніс Садоўскі заяўляе, што парушэнні выбарчага заканадаўства пры падліку галасоў ва участковых выбарчых камісіях на ягонай акрузе насілі татальны характар і безумоўна істотна паўплывалі на канчатковыя вынікі галасавання.
Садоўскі ж кажа, што у выпадку адмовы ў задавальненні ягонага хадайніцтва, ён намераны звярнуцца з усімі сабранымі дакументамі ў суд. Нагадаем, паводле агучаных учора вынікаў галасавання Дзяніс Садоўскі, які балатаваўся у дэпутаты парламенту па Масюкоўшчынскай выбарчай акрузе №103 у горадзе Мінску, атрымаў каля 12% галасоў выбаршчыкаў, а ягоная праўладная суперніца Святлана Сухавей – 56.