viasna on patreon

ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ

2008 2008-09-29T14:16:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы за свабодныя выбары 

Мінск, 29.09.2008 г. 

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання


З моманту абвяшчэння выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання РГА БХК у супрацоўніцтве з праваабаронцамі распачалі маніторынг пачаўшыхся выбараў. Маніторынг дабываўся на падставе доўгатэрміновага назірання за асноўнымі этапамі выбарчай кампаніі: фармавання акруговых выбарчых камісмій, рэгістрацыяй ініцыятыўных групаў, рэгістрацыі ініцыятыўных груп, перадвыбарчай агітацыяй, датэрміновым галасаваннем і галасаваннем у дзень выбараў, падвядзеннем вынікаў галасавання. Маніторынг адбываўся на 86 выбарчых акругах. У маніторынгу было аздзейнічана 490 удзельнікаў маніторынгу, якія былі зарэгістраваныя ў якасці назіральнікаў у акруговых выбарчых камісіях і на ўчастках для галасавання. У мэтах збору аналізу і распаўсюду сабранай інфармацыі ў межах манітронынгу таксама былі створаныя інфармацыйны і аналітычны аддзелы.
У выніку праведзенага маніторынгу ўсіх этапаў выбараў дэпутататаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь мы прыходзім да наступных папярэдніх заключэнняў і высноваў:


Папярэднія заключэнні і высновы.


Кароткае апісанне палітычнай сітуацыі напярэдадні і падчас правядзення выбараў.

Парламенцкія выбары адбываліся на фоне складанай сітуацыі з правамі чалавека. Асноўныя грамадска-палітычныя правы, таакя як сваюода слова, свабода мірных сходаў і асацыяцыяў заставаліся істотна абмежаванымі ў боку бларускіх уладаў. Асаблівую занепакоенасць выклікалі факты палітычна-матыванага пераследу апанентаў рэжыму з боку афіцыйных уладаў Беларусі, у тым ліку крымінальнага. У турмах краіны застваліся тры палітычных зняволеных: Аляксандр Казулін, Андрэй Кім і Аляксандр Папрсюкевіч, да крымінальнай адказнасці ў выглядзе штрафаў і абмежавання волі былі прыгавораныя 14 чалавек, які прымалі ўдзел у мірпных акцыях пратэсіту прадпрымальнікаў на пачатку бягучага году. Усе гэтыя акалічнасці не спрыялі правядзенню выбараў у атмасферы даверу. Нягледзячы на шматлікія абяцанні прадастаўнікоў беларускіх уладаў, правесці свабодныя і дэмакратынчыя выбары, не былі выкананы рэкамендацыі АБСЕ, якія былі зпробленыя падчас папярэдніх выбараў. Цэнтральная камісія па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў таксама адмовілася праводзіць перамовы з прадстаўнікамі АДС па пытаннях магчымасці паляпшэння ўмоваў правядзення выбарчай кампаніі. 

Істотным крокам для змены сітуацыі ў лепшы бок пасля датэрміновага вызвалення беларускімі ўладамі палітычнах зняволеных. Нагледзячы на тое, што кантроль над грамадствам заставаўся высокім як і раней, вызваленне палітычных зняволеных магло паспрыяць паляпшэнню атмасферы даверу ў грамадстве і правядзенню выбараў на гэтым фоне. Трэба адзначыць, што падчас правядзення выбараў адзанчаліся выпадкі затрыманняў супрацоўнікамі міліцыі ўздзельнікаў выбарчага працэсу, выклікі актывістаў апазіцыйных парытяў, грамадскіх аб’яднанняў у падактавыя органы, дэпартамент фіанансаваых раследванняў дзяржаўнага кантролю, органы МУС і КГБ. Асаблівасцю гэтых выбараў сатале тое, што яны праходзілі на фоне падзеяў, якія адбыліся ў Мінсу 3 ліпеня 2008 г. падчас афіцыйнага святкавання Дня незалежнасці. Нестрыманая пазіцыя шэрагу дзяржаўных друкаваных і электронных СМІ, які фактычна абвінавацілі апазіцыю ў падрыхтоўцы і здзяйсненні трэрарыстычнага акту не спрыяла правядзенню выбарчай кампаніі ў спакойнай атмасферы. У сувязі з правядзенем следчых мерапрыемстваў па дадзеным факце мелі месца шматлдікія выклікі ў МУС і КГБ удзельнікаў выбарчага працэсу, іх допыты, зняццё адбіткаў пальцаў і г.д. Трэба сказаць, што вельмі часта гэтыя факты ўспрымаліся ўдзелльнікамі выбарчага працсэу як палітычна- матываваны ціск. 
Варта адзначыць, што ўлады падчас правядзення выбараў ўстрымаліся ад правядзення акцый па масаваму затрыманню і прывентыўных арыштаў прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў і рухаў. 



Фармаванне акруговых выбарчых камісій.
Паводле арт. 28 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў забяспечваюць акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі. 
Згодна з Календарным планам па правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, які быў зацверджаны Пастановай Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў, вылучэнне прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі павінна адбылося з 26 чэрвеня 2008 г. па 11 ліпеня 2008 г. уключна.

Палітычныя партыі, якія ўваходзяць у кааліцыю Аб’яднаных дэмакратычных сіл (АДС), склалі адзіны спіс кандыдатаў на вылучэнне ў склад акруговых выбарчых камісій, які быў зацверджаны Палітрадай АДС 8 чэрвеня 2008 г. У дадзены спіс увайшлі 110 чалавек, сярод якіх такія вядомыя грамадска-палітычныя дзеячы як Станіслаў Шушкевіч, Мечыслаў Грыб, Аляксандр Сасноў, Павал Казлоўскі, Леў Марголін і інш.

У сваю чаргу старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына заявіла, што пажаданні Аб’яднаных дэмакратычных сіл аб уключэнні іх прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, магчыма, будуць улічвацца. Па яе словах, “Лукашэнка станоўча выказаўся адносна таго, каб члены палітычных партый былі ўключаны ў склад акруговых выбарчых камісій. Зразумела, з улікам таго, ці ёсць у дадзеных асобаў досвед працы і іншыя перавагі, у тым ліку палітычная спеласць.”
14 ліпеня 2008 г. адбыліся сумесныя пасяджэнні Прэзідыумаў абласных выканаўчых камітэтаў і абласных Саветаў дэпутатаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага Савета дэпутатаў, на якіх разглядалася пытанне аб фармаванні акруговых выбарчых камісій. 
Рашэннямі дадзеных органаў мясцовага кіравання былі створаны 110 акруговых выбачых камісій. Усяго суб’ектамі, якім паводле выбарчага заканадаўства нададзена права вылучаць прадстаўнікоў у акруговыя камісіі (грамадзяне, працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні і палітычныя партыі), было вылучана 1853 прэтэндэнты. Варта нагадаць, што максімальная колькасць сябраў акруговых камісій складае 1430 чалавек. 
Па інфармацыі Цэнтральнай камісіі, сярод вылучэнцаў лідзіравалі прадстаўнікі грамадзян (39,8 %), на другім месцы – прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў (25,5%), на трэцім месцы – палітычных партый (20%) і працоўных калектываў (14,7). Палітычныя партыі, якія пазіцынуюць сябе як “апазіцыйныя”, вылучылі ў склад акруговых камісій 118 чалавек (31,9 % усіх прадстаўнікоў, вылучаных палітычнымі партыямі). Яшчэ 18 чалавек вылучылі ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне”. Гэта 3,8 % прадстаўнікоў, вылучаных грамадскімі аб’яднаннямі.
Такім чынам, разам Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы вылучылі 136 чалавек.
Найбольшую колькасць прадстаўнікоў ад палітычных партый вылучылі Кампартыя Беларусі – 91 чалавек (24,5 % усіх партыйных вылучэнцаў) і Беларуская аграрная партыя –62 (16,7). Ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі было вылучана 50 чалавек (13,5%), ад Партыі БНФ – 34 (9,2%).
Сярод грамадскіх аб’яднанняў 109 чалавек (23,2% вылучэнцаў ад грамадскіх аб’яднанняў) вылучана БРСМ, грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” прапанавала 94 прадстаўнікі (19,4%), Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў вылучыла 71 чалавека (15,2%). 
У склад сфармаваных акруговых камісій патрапілі 38 чалавек, якія прадстаўляюць апазіцыйныя палітычныя партыі. Гэта склала 30% ад колькасці вылучаных імі. 

Гэта з’яўляецца значна большай лічбай у параўнанні з папярэднімі парламенцкімі выбарамі 2004 г, калі ў склад акруговых камісій увайшлі толькі 7% ад вылучаных кааліцыяй апазіцыйных партый 5+. У той жа час улады не выканалі нават мінімальных патрабаванняў апазіцыных палітычных партый, якія ўваходзяць у АДС аб уключэнні аднаго прадстаўніка ў кожную акруговую камісію. 

Варта адзначыць, што азначаныя сумесныя паседжанні Аблвыканкамаў і аблсветаў у большасці праходзілі не празрыста. На іх не выклікалі асобаў, якія былі вылучаныя ў склад акруговых камісій, не запрашаліся прадстаўнікі палітычных партыяў, грамадскіх аб’яднанняў і незалежных СМІ. Прадстаўнікам БХК адмаўлялі ў праве азнаёміцца з пратаколамі працоўных калектываў аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій. Там, дзе на паседжанні аблывыканкамаў і аблсаветаў былі дапушчаныя назіральнкі і прадстаўнікі СМІ, яны адзначылі фармальны ход гэтых паседжанняў: кандыдатуры не абмяркоўваліся, проста былі зацверджаны спісы, састаўленныя загадзя.  
Незразумелым, як і ў папярэднія выбарчыя кампаніі, застаўся крытэр адбору кандыдатаў у выбарчыя камісіі.

Фармаванне участковых выбарчых камісій.
Паводле Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, у склад 6 485 участковых выбарчых камісій было вылучана 73 576 чалавек. Больш паловы прэтэндэнтаў – 37 936 чалавек – вылучаліся грамадзянамі шляхам падачы заяваў, працоўныя калектывы вылучылі 24 144 прэтэндэнтаў, палітычныя партыі — 1 237, грамадскія аб’яднанні – 10 259.
Сярод палітычных партый найбольшую колькасць прэтэндэнтаў у склад участковых камісій вылучыла Партыя камуністаў Беларуская – 425 чалавек. Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла 344 прэтэндэнты, Партыя БНФ – 201, Камуністычная партыя Беларусі – 195, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) – 70. Па аднаму прадстаўніку ў склад участковых выбарчых камісій вылучыла Аграрная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Такім чынам, прадстаўнікі палітычных партыяў склалі 1, 7 % ад усёй колькасці вылучаных ва ўчастковыя камісіі, 84,1% з іх – прадстаўнікі апазіцыйных партый. 
Сярод грамадскіх аб’яднанняў найбольшую колькасць прэтэндэнтаў вылучыў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі -2 518 чалавек, “Белая Русь” вылучыла 1 817 прэтэндэнтаў, Беларускі саюз жанчын – 1 051, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў – 612, Беларускі саюз афіцэраў – 60, БНФ “Адраджэньне” – 113.
Грамадска-палітычныя суб’екты, якія ўваходзяць у АДС, вылучылі ў склад участковых камісій 1 515 чалавек: прэтэндэнты вылучаліся як непасрэдна паседжаннямі арганізацыйных структур, так і шляхам сбору подпісаў грамадзянаў. Пры гэтым, паводле рашэння АДС, у заявах аб вылучэнні ў склад участковых камісій шляхам сбору подпісаў грамадзян указвалася партыйная прыналежнасць прэтэндэнтаў.
Агульная колькасць асобаў, якія ўвашлі ў склад участковых выбарчых камісій, склала 
69 845 чалавек. З іх 36 071 былі вылучаны грамадзянамі шляхам падачы заяваў, 21 869 – ад працоўных калектываў, 9 032 – ад грамадскіх аб'яднанняў, 2 712 – ад органаў, якія ўтвараюць камісіі і толькі 161 прадстаўляюць палітычныя партыі. Ва ўчастковыя камісіі ўключаныя 116 прадстаўнікоў Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), 3 - Патрыятычнай партыі, 1 - Аграрнай партыі, 1 - Рэспубліканскай партыя працы і справядлівасці. З апазіцыйных палітычных партый ва ўчастковыя камісіі патрапілі 29 прадстаўнікоў Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ), 7 - Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), 4 - Партыі БНФ.
Што датычыцца агульнай колькасці ўсіх прадстаўнікоў грамадска-палітычных суб’ектаў, якія ўваходзяць у АДС, толькі мізэрная частка з іх была ўключаная ва ўчастковыя камісіі: 48 з 1 515 прэтэндэнтаў, што складае 3,1 %. Такім чынам, ад агульнай колькасці асобаў, што ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій, прадстаўнікі дэмакратычных сіл складаюць 0,07%. Гэтая лічба яшчэ меньшая, чым колькасць прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў ва ўчастковых камісіях на мінулых парламенцкіх выбарах у 2004 г. (0,2 %). 
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій адбывалася яшчэ менш празрыста, чым фармаванне акруговых выбарчых камісій. Паседжанні райвыканкамаў і раённых адміністрацый у гарадах з раённым дзяленнем вельмі часта (пераважна) праходзілі ў закрытым для грамадскасці рэжыме. На гэтыя паседжанні не дапускаліся прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, незалежных СМІ, не запрашаліся прэтэндэнты, вылучаныя ў склад участковых камісій.

Назіральнікам не давалі магчымасці азнаёміцца з пратаколамі працоўных калектываў аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій. У г. Копыль назіральнікі выявілі, што 29 чалавек у 8 участковых камісій уключаныя туды незаконна, паколькі не з’яўляліся сябрамі гэтых працоўных калектываў. Дадзены факт быў пацверджаны пракурорскай праверкай. Аднак і пасля гэтага выканкамам было адмоўлена ў азнаямленні з матэрыяламі вылучэння, а гэтыя людзі працягвалі удзельнічаць у каміссіях.

Назіральнікамі устаноўлена, што па Юр’еўскаму участку Смалявіцкага раена выбары праводзілі члены камісіі, па каторым пракуратурай вядзецца праверка на прадмет фальсіфікацыі мясцовых выбараў. 

Практычна ўсе паседжанні райвыканкамаў і адміністрацыяў насілі фармальны характар і праходзілі без рэальнага абмеркавання кандыдатур, вылучаных ва ўчастковыя камісіі. На паседжаннях фактычна праходзіла фармальнае зацверджанне загадзя сфармаваных складаў участковых выбарчых камісій.

Захаваная тэндэнцыя, характэрная для ўчастковых выбарчых камісій пры папярэдніх выбарчых кампаніях — фармаванне іх па вытворчым прынцыпе, з прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыву пры фармальна розных шляхах вылучэння ў склад гэтых участковых камісій. Пры гэтым, як правіла, старшынёй камісіі абіраецца чалавек, ад якога астатнія сябры камісіі знаходзяцца ў працоўнай залежнасці.

Рэгістрацыя ініцыятыўных груп і кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.


У адпаведнасьці з календарным планам правядзення выбараў, падача дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў грамадзянаў адбылася да 24 ліпеня 2008г. Па дадзеных Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь, было пададзена 447 ініцыятыўных групаў. Сярод пададзеных ініцыятыўных групаў 97 ініцыятыўных групаў пададзена ад претэндэнтаў, якія знаходзяцца ў адзіным спісе АДС. Ад АГП было пададзена – 28 групаў, БНФ – 24 групы, ПКБ-18 групаў, БСДП (Г) – 13 групаў, БХД – 4 групы, з ліку сяброў ліквідаванай Беларускай партыі жанчын “Надзея” пададзена 3 групы, сябры ліквідаванай Партыі працы падалі на рэгістрацыю 4 групы. Трэба адзначыць, што ў папярэднюю выбарчую кампанію было пададзена 635 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Гэта сьведчыць, што з самага пачатку выбарчай кампаніі істотна зьменшылася колькасьць удзельнікаў выбарчага працэсу.

Акруговымі камісіямі адмоўлена ў рэгістрацыі 23 ініцыятыўным групам. 
Пры параўнаньні з лічбай 2004г, бачна, што ў 2004г. адмоўлена 11.2 % з ліку пададзеных (71 ініцыятыўнай групе), а ў 2008г. адмоўлена 5,1% з ліку пададзеных. З претэндэнтаў ад АДС было адмоўлена 2 ініцыятыўным групам. Па адной ініцыятыўнай групе не было зарэгістравана ў БНФ і АГП. Такі факт указвае на істотнае паляпшэньне менавіта дачыненьня акруговых выбарчых камісіяў да апазіцыйных претэндэнтаў.  
Сама ж працэдура збору подпісаў таксама істотна палепшылася. Удзельнікамі маніторынгу практычна не фіксаваліся перашкоды, затрыманьні пры зборы подпісаў, ціск на сябраў ініцыятыўных групаў апазіцыйных прэтэндэнтаў. Як і раней назіралася вялікая доля выкарыстаньня адміністратыўнага рэсусру пры зборы подпісаў за кандыдатаў, падтрыманых уладай, прымус да падпісваньня, збор подпісаў не сябрамі ініцыятыўных групаў претэндэнтаў, якія падтрыманыя уладай, абмежаванне доступу апазіцыйных ініцыятўных групаў у працоўныя і студэнскія інтэрнаты, на тэрыторыю вайсковых частак. 
У цэлым трэба адзначыць, што у працэсе збору подпісаў назіралася паляпшэньне сытуацыі і павялічэньне магчымасьці для сябраў ініцыятыўных групаў.
Па дадзеных Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучыліся 365 чалавек. З іх 276 чалавек зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты. 
З іх 119 чалавек былі вылучаныя шляхам збору подпісаў, 96 - падвойным спосабам (шляхам збору подпісаў грамадзян і працоўнымі калектывамі), 20 - грамадзянамі і палітычнымі партыямі, 4 - патройным спосабам (грамадзянамі, партыямі і працоўнымі калектывамі), 11 - працоўнымі калектывамі, 26 - палітычнымі партыямі.
84 патэнцыйным кандыдатам было адмоўлена ў рэгістрацыі (што складае 23% ад агульнай колькасці тых, хто вылучаўся у кандыдаты ў дэпутаты).
Большасць прадстаўнікоў АДС, вылучаныя рознымі спосабамі, былі зарэгістраваныя. З 98 чалавек, вылучаных суб’ектамі АДС, зарэгістравана 76 чалавека, што складае 77,5 % ад агульнай колькасці вылучаных. Са спісу "Еўрапейскай кааліцыі", якая вылучыла 51 чалавека - 23 зарэгістравана (45 %). У цэлым, з 149 чалавек, вылучаных дэмакратычнымі сіламі, зарэгістраваныя 99 чалавек (66,5 %). На выбарах 2004 г. з 227 чалавек, вылучаных "5+", 126 чалавек былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты (каля 55 %). 
З 29 прадстаўнікоў АГП 26 зарэгістраваны, з Партыі БНФ адпаведна з 21 - 16, ПКБ з 18 - 13, КПБ з 17 - 13, БСДП ("Грамада") з 14 - 11, ЛДПБ з 9 - 8, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці з 5 - 3, адзін прадстаўнік зарэгістраваны ад Аграрнай партыі.
З ліку 56 асоб, вылучаных з'ездамі партый, - кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 50 чалавек. 
З ліку партыйных лідэраў не зарэгістраваныя намеснікі старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч.
Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты налічавецца 58 жанчын (21 % ад агульнага ліку зарэгістраваных), 18 грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў (6,5 %), 38 кандыдатаў з'яўляюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў трэцяга склікання (13,8 %).
Такім чынам колькасць агульная колькасць незарэгістраваных вылучаных АДС і Еўрапейскай кааліцыяй склала 33,5%. У 2004 г. колькасць незарэгістарваных скала 40%. 
Трэба адзначыць, што сбор подпісаў і рэгістрацыя ініцыятыўных груп і кандыдатаў адбывалася адносна спакойна, аднак адзначаліся выпадкі ціску на некаторых пазацыйных кандыдатаў. Так, кандыдат Віталь Каратыш быў тэрмінова прызваны ў войска, а кандыдат у дэпуты Мех звольнены з працы, на яго таксама аказваўся ціск з боку супрацоўнікаў КГБ. 
Правядзенне перадвыбарчай агітацыі

Адпаведна з законам, кандыдаты атрымалі магчымасць выступіць са сваімі праграмамі па асобных тэле- і радыёканалах, надрукаваць іх у вызначаным памеры ў дзяржаўных газетах. Па ацэнках медыяэкспертаў, тэлеперадачы кандыдатаў трансляваліся ў вельмі нязручны час. Потым, у сувязі з крытычнымі ацэнкамі назіральнікаў, тэлевыступы кандыдатаў трансляваліся паўторна па рашэнні ЦВК.
Вызначаныя ўмовы публікацый праграм кандыдатаў і выступаў на радыё і тэлебачанні, памер дзяржаўнага фінансавання на агітацыю па-ранейшаму недастатковыя для правядзення сур’езнай агітацыйнай кампаніі. 
Некаторыя апазіцыйныя кандыдаты былі пастаўлены у няроўныя умовы пры размяшчэнні агітацыйных матэрыялаў. Агітацыя праз друкаваныя агітацыйныя матэрыялы ў шэрагу выбарчых акругаў праводзілася з выкарыстаннем адміністратыўнага рэсурса. Праўладныя кандыдаты мелі ўсе магчымасці развешваць свае перадвыбарчыя плакаты ў шматлюдных публічных месцах - крамах, дзяржаўных установах, прадпрыемствах.
Паводле ацэнкі назіральнікаў, у большасці рэгіёнаў, рашэнні на месцах пра выдзяленне месцаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, як правіла, не давалі дастатковых магчымасцяў для агітацыі кандыдатам. Вылучалася толькі адно месца на ўчастак, чаго было яўна недастаткова. Для выкарыстання плошчаў крамаў, прадпрыемстваў і ўстаноў патрабавалася ўзгадненне з іх кіраўнікамі, што таксама ўскладніла перадвыбарчую агітацыю.  

Вызначэнне памяшканняў для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі ў многіх выпадках не стварыла кандыдатам неабходных умоваў для разгортвання шырокай кампаніі такіх сустрэч. 

Дзяржаўныя СМІ актыўна інфармавалі выбаршчыкаў аб дзейнасці асобных кандыдатаў, што працуюць на дзяржаўных пасадах, фактычна праводзячы скрытую агітацыю. 

Падчас дадзенай выбарчай кампаніі менш, чым у папярэніх кампаніях, выкарыстоўвалася цэнзураванне агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў. Аднак такія факты таксама фіксаваліся.

Галасаванне і падлік галасоў

Парадак рэалізацыі датэрміновага галасавання неаднаразова выклікаў крытыку як з боку нацыянальных назіральнікаў, так і міжнародных інстытутаў, якія ажыцяўляюць назіранне за выбарамі. 
Таксама неаднаразова адзначалася, што органы ўлады, кіраўнікі працоўных калектываў, навучальных установаў масава выкарыстоўваюць залежнасьць выбаршчыкаў па месцу вучобы, ці працы для прымусу іх удзелу ў датэрміновым галасаваньні.
Можна меркаваць, што такі прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні перасьледуе некалькі мэтаў, якія скіраваныя на маніпуляцыю вынікаў галасаваньня.
Масавы прымусовы ўдзел у датэрмінвым галасаваньні дае магчымасьць дакладна забясьпечыць неабходную кольскасьць яўкі выбаршчыкаў для прызнаньня выбараў адбыўшыміся.
Прымусовы ўдзел у датэрміновым галасаваньні і засакрэчваньне лічбы прагаласаваўшых датэрмінова, і зарэгістраваных на участках, дазваляе штучна зьмяншаць ці павялічаваць колькасьць выбаршчыкаў на дадзеным участку, што таксама дазваляе карэктаваць яўку на канкрэтных учатсках, ці ў цэлым па акрузе. 
Улічваючы тое, што захаванасьць скрыняў, практыка іх заклейваньня (запечатваньня) не зьўляюцца празрыстымі для назіральнікаў, ва ўдзельнікаў выбарчага працэсу існуе падозраньне, што ў напрыканцы датэрміновага галасаваньня адбываецца замена бюллютэняў, што цалкам можа забясьпечыць перамогу таму кандыдату, які падтрымнаы органамі ўлады. Гэтае падозраньне таксама падмацоўваецца тым, што ва УВК практычна няма прадстаўнікоў дэмакратычных палітычных партыяў, грамадзкіх аб’яднаньняў. 
Таксама трэба адзначыць, што на папярэдніх выбарах, адбывалася зьніжэньне колькасьці фактычна прыняўшых удзел у датэрміновым назіраньні. Падчас сёлетніх выбараў Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь таксама заніжае дадзеную лічбу. Нават, калі кіравацца афіцыйнымі дадзенымі, прагаласаваўшых датэрмінова, то дадзеныя ў гэтым годзе большыя, чым колькасьць прагаласаваўшых датэрмінова ў 2008г. Назіральнікі ўказваюць, што рэальны ўдзел у датэрміновым галасаваньні агулам па краіне вагаецца ў межах 30 %. 
Масавы характар атрымаў прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаваньні. Як і ў папярэдніх выбарчых кампаніях, асноўнымі катэгорыямі выбарнікаў, якія прымушаліся да такога галасавання сталі студэнты (асабліва якія пражываюць у студэнцкіх інтэрнатах), жыхары працоўных інтэрнатаў, працаўнікі бюджэтнай сферы (настаўнікі, выкладчыкі прафесійных, сярэдне спеціяльных і вышэйшых устаноў адукацыі), а гэтак жа вайскоўцы, міліцыя, МНС і т.д. Назіральнікамі зафіксаваныя факты арганізаванага галасавання і ў некаторых пасёлках, дзе людзей на аўтобусах прывозілі на выбарчыя ўчасткі для ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. 
Падчас датэрміновага галасаваньня паўсюдна назіралася абмежаваньне правоў назіральнікаў у прадстаўленьні інфармацыі. Інфармацыя аб колькасьці выбаршчыкаў, атрыманых бютетэняў УВК, колькасьці прагаласаваўшых датэрмінова не паведамлялася назіральнікам без тлумачэньняў, чаму дадзеная інфармацыя зьўляецца закрытай для назіральнікаў. Такія факты сьведчаць, што на дадзеным этапе цалкам парушаны прынцып празрыстасьці выбарчага працэсу.

Папярэднія высновы:

1. Палітычная кампанія па выбарах адзначалася пэўнымі станоўчымі зменамі у параўнанні з мінулымі кампаніямі: вызваленне на пачатку выбарчай кампаніі палітзняволенных з’явілася крокам для змяншэння атмесферы страху, якая склалася у краіне, большасці кандыдатаў, у тым ліку апазіцыйных не стваралі перашкод для распаўсюду друкаваных агітацыйных матэрыялаў, удзельнікам мірнай акцыі пратэсту, праведзенай апазіцыйнымі рухамі увечары 28 верасня не чыніліся незаконныя перашкоды. 
2. Працэдуры фармавання і склад акруговых і, асабліва, участковых выбарчых камісій, недастковая празрыстаць рэгістрацыі кандыдатаў, прымус для удзелу у датэрміновым галасаванні, закрытасць выбараў для назіральнікаў яўна не адпавядалі стандартам Капенгагенскага дакумента АБСЕ і беларусскаму заканадаўству. Парушэнні правілаў падліку галасоў і немагчымасць назіральнікам рэальна назіраць гэтым працэсам не стварае падставаў для даверу агучаным выбарчымі камісіямі вынікаў выбараў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства