viasna on patreon

Мазыр: Тайна апошняга пратакола

2008 2008-09-29T11:33:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мазырская акруговая выбарчая камісія № 42 працяглы час адмаўлялася вывешываць для азнаямлення выніковы пратакол, нягледзячы на настойлівыя патрабаванні назіральніка Уладзіміра Целяпуна. Аднак прысутнасць назіральнікаў ад АБСЕ (якія заставаліся да канца гэтага інцындэнта) адыграла сваю ролю: старшыня камісіі Пашынскі М.М., намеснік старшыні Ю. Прыходзька і сакратар камісіі В. Уласевіч вымушаны былі пратакол абнародаваць.

Але копію пратакола вырабілі сваеасабліва – там, дзе павінны быць подпісы сябраў камісіі, гэтую частку пратаколу затушавалі, каб на здымку на фотаапарат іх нельга было прачытаць.

“Вывешванне” пратакола выглядала наступным чынам: яго прыклеілі скотчам да стала. Пасля зробленых здымкаў гэтай “копіі” пратаколу Ул. Целяпуном, гэтую ж працэдуру паўтарылі  і назіральнікі АБСЕ. Старшыня камісіі пасля гэтага адклеў ад стала “копію” пратакола і аддаў яго назіральнікам АБСЕ.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства