viasna on patreon

Місія назіральнікаў ад СНД прызнала выбары ў Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі

2008 2008-09-29T11:19:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Місія назіральнікаў ад СНД прызнала парламенцкія выбары ў Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі, гаворыцца ў заяве місіі назіральнікаў ад СНД.

"Місія СНД лічыць, што выбары ў Беларусі праведзеныя адпаведна заканадаўству і міжнародным нормам, прызнае адбыўшыеся выбары свабоднымі, адкрытымі і галоснымі, канстатуе, што выбары з'явіліся важным фактарам дэмакратызацыі грамадскага жыцця. Прапаноўвае іншым назіральнікам падзяліць меркаванне місіі назіральнікаў ад СНД", - адзначаецца ў заяве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства