viasna on patreon

Мазыр: З участковай камісіяй разбяруцца “кампетэнтныя органы”

2008 2008-09-29T10:26:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На апошнім паседжанні акруговай выбарчай камісіі Мазырскай акругі № 42 пры разглядзе заяваў аб парушэннях Выбарчага кодэкса скарга назіральніка С. Бялова была накіравана для рэагавання ў “кампэтэнтныя органы”.

С.Бялоў абскардзіў дзеянні участковай выбарчай камісіі №11 і асабіста яе старшыні Мілера Д.У. Назіральнік зафіксаваў, што ўчастковай камісіяй не быў забяспечаны вызначаны законам парадак падліку галасоў, падлік праводзіўся не раздельна, а агулам са ўсіх скрыняў.

Павінны будуць “кампетэнтныя органы” разабрацца, з якімі мэтамі старшыня камісіі разам з усімі бюлетэнямі выходзіў у асобны пакой, атсутнічаў там 15-20 хвілін і адкуль з гатовым выніковым пратаколам выйшаў да сябраў участковай камісіі.

За “высвятленне” гэтых асбавінаў прагаласавалі ўсе сябры акруговай выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства