viasna on patreon

Баранавічы: Перад выбарамі ўлады прыхарошваюць статыстыку

2008 2008-09-20T12:29:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аддзел ідэалагічнай работы Баранавіцкага гарвыканкама распаўсюдзіў праз дзяржаўную газету “Наш край” інфармацыю “Беларусь в предверии выборов” (№ 111 за 18.09.08г.).

У артыкуле распавядаецца, як цудоўна жыве горад, як добра развіваецца яго прамысловасць. Так, колькасць стратных прадпрыемстваў, па словах ідэолагаў, зніжаная з 33-х да 23-х. Праўда, чыноўнікі замоўчваюць, што робіцца гэта за кошт “далучэння” стратных прадпрыемстваў да іншых арганізацый. У выніку стратныя ўстановы перастаюць існаваць. Так сталася з трыкатажнаю фабрыкаю, якую “далучылі” да баваўнянага аб’яднання. Па сутнасці, прадпрыемства проста ліквідавалі і зараз у яго цэхах гуляе вецер. Ідэолагі не гавораць, колькі фабрык і заводаў працуюць “на склад”, што на некаторых прадпрыемствах запасы гатовае прадукцыі – на месяц і болей працы ўсяго калектыву.          

Распавядаючы пра будаўніцтва лядовага палаца, ідэолагі маўчаць, што дзеючыя культурныя ўстановы пустуюць. Гаворачы пра невялікі прырост гарадскога насельніцтва, улада маўчыць, што вёска вымірае.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства