viasna on patreon

Віцебск: Агітацыйныя плакаты вырабленыя, але размяшчаць іх не дазваляюць

2008 2008-09-19T01:26:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19 Андрэй Левінаў вырабіў 300 агітацыйных плакатаў. Аднак размясціць іх у большасці выпадкаў аказалася немагчыма. Кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый або адмаўляюць у размяшчэнні плакатаў, або дазваляюць, але на наступны дзень, выбачаючыся, паведамляюць, што па ўказанні раённых адміністрацый вымушаныя іх зняць.

З 112 зваротаў у 109 выпадках атрыманыя адмовы, у 3 выпадках дазволілі вывесіць плакат, з іх у адным затым адмянілі сваё рашэнне.

Паказальны выпадак на прывакзальным рынку г.Віцебска. З дазволу і пад наглядам намесніка дырэктара рынку пры ўваходзе на рынак быў размешчаны агітацыйны плакат Левінава, які затым быў зняты. Намдырэктара рынку растлумачыла, што такое ўказанне паступіла "зверху".

Не атрымалася вырашыць пытанне аб размяшчэнні плакатаў на паштовых аддзяленнях і ў крамах "Веста", у месцах, якія наведваюцца выбаршчыкамі. Загадчыкі гэтых установаў пераконваюць, што ім вышэйстаячым кіраўніцтвам забаронена самастойна прымаць такія рашэнні. Загадчыца крамы №81 "Веста" растлумачыла, што нават калі паступіць указанне зверху хадзіць на працу распранутай, то яна так і зробіць, бо вельмі жадае працаваць на займаемай пасадзе.

Адмовіліся размясціць перадвыбарчы плакат кандыдата і АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, дзе ён да нядаўняга часу праходзіў службу.

У некаторых арганізацыях, тлумачаць, што могуць вывешваць толькі плакаты кандыдатаў у дэпутаты, атрыманыя ад мясцовых адміністрацый. На пытанне, чые плакаты ўжо атрыманыя такім чынам, паказваюць плакаты кандыдата ад улады Сяргея Сямашкі.

Кандыдат быў вымушаны звярнуцца ў акруговую камісію з заявай аб  супрацьдзеянні правядзенню агітацыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства