viasna on patreon

Баранавічы: Кандыдата ў дэпутаты не пусцілі на роднае прадпрыемства

2008 2008-09-15T16:51:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдата ў дэпутаты ПП НС РБ па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7, слесара Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання Рыгора Грыка ў панядзелак, 15 верасня 2008г. спрабавалі не пусціць на роднае прадпрыемства, на прахадной яго затрымалі, праверылі торбу, у якой была газета “Товарищ” і дакументы, і паведамілі, што раз ён у адпачынку, то на прадпрыемства прайсці яму нельга.

 

Калі Грык сказаў, што гэта парушэнне закона, на прахадную быў выкліканы в.а. начальніка службы бяспекі прадпрыемства Віктар Залятаеў, які сказаў Грыку, што той, нібыта, збіраецца агітаваць за сябе на прадпрыемстве, таму яго і затрымалі. Грык сказаў, што яму патрэбна перадаць копію аднаго дакумента, а агітаваць ён не збіраецца. Тады начальнік службы бяспекі прапанаваў хадзіць па інстанцыях Грыку разам з ім, што і было зроблена. У юрыдычнай службе аб’яднання Грык паспрабаваў даведацца – ці ёсць такое рашэнне – не пускаць працаўніка на роднае прадпрыемства і хто яго падпісаў. Такой паперы ў юрыстаў не аказалася.

 

Рыгор Грык збіраецца напісаць свае прапановы наконт таго, што адбылося, у кнігу скаргаў прадпрыемства.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства