Бабруйск: Кандыдату не далі правесці сустрэчу з выбаршчыкамі
Алена Мядзведезва, якая балатуецца па Бабруйскай-Ленінскай акрузе №78, распавяла:
-- Я прыйшла дамаўляцца на сустрэчу ў аддзяленні “Приорбанка” разам з назіральнікамі ад АБСЕ, якія працуюць у Бабруйску. Размаўляла з упраўляючым, які адразу пагадзіўся на правядзенне сустрэчы, і нават пайшоў збіраць людзей.
Але калі Алена Мядзведзева спусцілася ў фае банка, насустрач выйшаў начальнік аховы, які пачаў сцвярджаць, што кандыдатка не мае права на правядзенне сустрэчы. Ён матываваў адмову тым, што мерапрыемства трэба ўзгадніць з начальнікам “Беларусбанка”, у якога “Приорбанк” арандуе памяшканне.
-- Хутчэй за ўсё, начальнік аховы паспеў патэлефанавць, куды трэба, і атрымаў пэўны загад сарваць маю сустрэчу з выбаршчыкамі, - лічыць Алена Мядзведзева. Упраўляючы “Приорбанка” нават не зразумеў, у чым праблема, чаму мне адмаўляюць, - і нават прапаноўваў дачакацца начальніка “Беларусбанка”, які мусіў вярнуцца праз некалькі гадзін. На начальніка аховы не паўплывала нават прысутнасць назіральнікаў ад АБСЕ. Назіральнікі, канешне, былі вельмі здзіўлены, але ў гэтым выпадку яны на ўласныя вочы маглі пабачыць, якія “роўныя умовы” створаны ў нас для кандыдатаў. Бо з начальствам “Беларусбанка” я ўжо спрабавала дамаўляцца – мне адмовілі адразу, у адрозненені ад праўладнай Алены Шамаль, якая ўжо праводзіла ў іх сустрэчы.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары”