Жыхары Баранавічаў атрымалі ўлёткі з заклікам да байкоту выбараў
https://spring96.org/be/news/24636
2008
2008-09-12T16:33:37+0300
2008-09-12T16:33:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У паштовых скрынях жыхароў Баранавічаў з’явіліся ўлёткі Грамадзянскай ініцыятывы “Беларуская салідарнасць у падтрымку пазіцыі Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ”. Асноўны матыў улёткі: “Не фальшывым выбарам!... Ударам па планах рэжыму і маскоўцам будзе няўдзел у выбарах”.
Ва ўлётцы распавядаецца пра выбух у Мінску 4 ліпеня, перамовы Лукашэнкі і Мядзведзева ў чэрвені гэтага года ў Брэсце, а таксама пра прылёт у Беларусь на кансультацыі дырэктара ФСБ Расіі – Бортнікава.
Улётка заклікае да байкоту выбараў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”