Першая заўка на правядзеньне мітынгу 28 верасня
https://spring96.org/be/news/24633
2008
2008-09-12T15:37:00+0300
2008-09-12T15:37:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня ад імя намесьніцы старшыні Маладога Фронту Насты Палажанкі ў Менгарвыканкам была пададзена заяўка на правядзеньне мітынгу на 1000 чалавек 28 верасьня на плошчы Каліноўскага.
Ак адзначаецца ў заяве, мэтаю вулічнай акцыі зьяўляеца “данясеньне інфармацыі да грамадзянаў Беларусі аб фальсыфікацыі парлямэнцкіх выбараў і рэпрэсыях падчас выбарчага фарсу ў дачыненьні да ўсяго грамадзтва.”
Нагадаем, найбуйшейныя дэмакратычныя і хрысьціянскія сілы Беларусі заклікаюць людзей выйсьці на плошчу Кастуся Каліноўскага (Кастрычніцкая) 28 верасьня а 20 гадзіне з патрабаваньне новых парламенцкіх выбараў.