viasna on patreon

Полацк: Такія розныя “роўныя” ўмовы

2008 2008-09-12T08:56:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па-рознаму праходзіць агітацыйная кампанія ў двух кандыдатаў па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28.

Прыўладны кандыдат, чыноўнік аблвыканкама Пётр Южык свабодна дамаўляецца з кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў Полацка аб правядзенні агітацыйных сустрэч. Ужо адбыліся сустрэчы з працоўнымі калектывамі піў- і вінзаводаў, Шкловалакна, гарадской паліклінікі і бальніцы, ВА ЖКХ. У некаторых калектывах сустрэчы праводзіліся ў працоўны час. Людзей запрашалі на іх у абавязковым парадку, пры чым у шэрагу выпадкаў яны былі змушаны слухаць спадара Южыка пад час ўласнага перапынку на абед.

Калі на адну з такіх сустрэч, выпадкова аб ёй даведаўшыся, прыйшоў апазіцыйны кандыдат Альберт Маркаў, ахова прадпрыемства не дапусціла яго на тэрыторыю завода. Таму Маркаў праводзіць сваю агітацыйную кампанію метадам “ад дзвярэй да дзвярэй”, размаўляючы з людзьмі і знаёмячы іх са сваёй праграмай.

Адбыліся таксама і дзве арганізаваныя гарвыканкамам сустрэчы з выбаршчыкамі на тэрыторыі асобных ускраінных раёнаў горада, куды былі запрошаны абодва кандыдаты – у школах №№ 13 і 15 (мікрараёны Ноўка і Баравуха-3).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства