У Магілёве два актывісты руху супраціву “Зубр” пакараныя за ўдзел у акцыі, якую “зуброўцы” правялі з нагоды гадавіны знікненьня былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі насупраць будынку магілёўскага КДБ.
https://spring96.org/be/news/2457
2005
2005-05-25T10:00:00+0300
2005-05-25T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тады правядзеньню пікету перашкодзілі міліцыянты, якія затрымалі 12 чалавек, і на іх былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным парушэньні.
Пасьля гэтага Яўген Сувораў і Андрэй Разумкоў былі зноў затрыманы міліцыянтамі за распаўсюд незалежнай газэты “Выбар” на цэнтральных вуліцах Магілёва і дастаўлены ў пастарунак, а потым і ў суд, дзе быў разгледжаны іх удзел у акцыі 7 траўня.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, суд прызнаў вінаватымі актывістаў “Зубра” ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве і супраціўленьні міліцыянтам, і пакараў іх вялікімі штрафамі: Андрэю Разумкову трэба заплаціць 20 базавых велічынь, а Яўгену Сувораву — 25, што больш за паўмільёна рублёў.