viasna on patreon

Баранавічы: Галькевіч падае скаргу ў Вярхоўны суд

2008 2008-09-04T15:19:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Скарга ў ЦВК Аляксандра Галькевіча, якога не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6, падтрымкі не атрымала. Цэнтральная камісія пацвердзіла выснову акруговай, што тая правільна адмовіла Галькевічу, выявіўшы 69 “несапраўдных” подпісаў.

Між тым, доктар “хуткай дапамогі”, сябра ПКБ і “Саюза беларускіх пісьменнікаў” А.Галькевіч не згодны з такім рашэннем: “Я асабіста сабраў траціну подпісаў, астатняе – мае сябры па партыі, – гаворыць Аляксандр. -- Усе падпісныя лісты мы праверылі і ніякіх несапраўдных подпісаў быць не магло ў прынцыпе. Маё патрабаванне да акруговай камісіі -- паказаць тыя “несапраўдныя” подпісы – было адхілена”. Аляксандр упэўнены, што просьба адхілена па той прычыне, што несапраўдных подпісаў там проста няма.

Аляксандр Галькевіч рыхтуе скаргу на рашэнне акруговай і Цэнтральнай камісій у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства